2 траўня 2024, Чацвер, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім Чэн Ын пакарае смерцю больш за 30 чалавек за кантакты з пастарам

48
Кім Чэн Ын пакарае смерцю больш за 30 чалавек за кантакты з пастарам

Паўднёвакарэйскія СМІ распаўсюдзілі чарговую сенсацыю пра тырана і дыктатара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына.

У сераду, 5 сакавіка, трыццаці тром грамадзянам КНДР вынесены смяротны прысуд. Усіх іх абвінавачваюць у кантактах з баптысцкім пастарам з Паўднёвай Карэі Кім Чон Укам, піша «Комсомольская правда».

Вінаватыя нібыта атрымлівалі грошы ад Кім Чон Ука для арганізацыі на тэрыторыі КНДР 500 аддзяленняў падпольнай царквы.

Паўднёвакарэйскія СМІ сцвярджаюць, што ўлады КНДР апублікавалі інтэрв'ю з пяццю абвінавачанымі, згодна з паказаннямі якіх Кім Чон Ук заяўляў, што пасля падзення рэжыму на месцы статуі Кім Ір Сена ў Пхеньяне павінна быць пабудаваная царква. Падследныя таксама сцвярджалі, што атрымлівалі грошы ад агентаў паўднёвакарэйскай разведкі, піша выданне «Часон ільба».

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках