2 траўня 2024, Чацвер, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя баевікі заблакавалі Дуню Міятавіч у Сімферопалі

16
Невядомыя баевікі заблакавалі Дуню Міятавіч у Сімферопалі

Прадстаўніца АБСЕ ў пытаннях свабоды слова Дуня Міятавіч праводзіла сустрэчу з рэдактарамі крымскіх СМІ.

Мерапрыемства праходзіла ў будынку гатэля «Україна» ў Сімферопалі, паведамляе Цэнтр журналісцкіх расследаванняў.

Прадстаўнікі так званай «самаабароны» перакрылі галоўны ўваход у гатэль, а таксама блакавалі ўсе пад'езды да будынка. Пасля заканчэння сустрэчы Дуня Міятавіч і супрацоўнікі місіі хацелі пакінуць будынак праз чорны ход, але «самаабаронаўцы» спрабавалі іх не прапусціць, выкрыкваючы «Расея» і «Пуцін, дзякуй». Пасля інцыдэнту прадстаўніца АБСЕ накіравалася ў аэрапорт.

Дуня Міятавіч прыбыла ў Крым, каб сустрэцца з мясцовымі журналістамі. Паводле вынікаў свайго візіту ва Украіну прадстаўніца АБСЕ правядзе прэс-канферэнцыю, запланаваную на 7 сакавіка ў Кіеве.

Раней вайсковых назіральнікаў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) не пусцілі ў Крым.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках