28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Moody's: Крэдытны рэйтынг Расеі пад пагрозай

Moody's: Крэдытны рэйтынг Расеі пад пагрозай

Канфлікт з Украінай можа мець негатыўныя наступствы для суверэннага крэдытнага рэйтынгу Расеі.

Пра гэта гаворыцца 6 сакавіка ў аглядзе міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Moody's.

Аналітыкі адзначылі, што пагаршэнне стаўлення інвестараў да Расеі ўжо адбілася на фінансавых рынках. 3 сакавіка расейскі рынак зваліўся на 12%, а згодна з прыведзенымі Moody`s дадзенымі Bloomberg, даходнасць суверэнных бондаў (2030) вырасла на 11%.

"Негатыўныя настроі могуць прывесці да павелічэння адтоку капіталу з прыватнага сектара, што паўплывае на рост ВУП Расеі", - адзначаецца ў паведамленні. Акрамя таго, "пагроза патэнцыйных палітычных і эканамічных санкцый з боку Захаду можа паўплываць на крэдытаздольнасць расейскіх пазычальнікаў", паведамляе "Корреспондент".

На думку экспертаў агенцтва, валацільнасць на фінансавых рынках на працягу будучых тыдняў, верагодна, застанецца высокай.

Moody's канстатавалі, што сітуацыя ва Украіне павялічвае рызыкі для эканомікі Расеі ў сувязі з тым, што дзейнасць многіх расейскіх банкаў і кампаній ажыццяўляецца ва Украіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках