28 красавiка 2024, Нядзеля, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцанюк у Еўрапарламенце заклікаў Пуціна вывесці войскі

2
Яцанюк у Еўрапарламенце заклікаў Пуціна вывесці войскі

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк у Еўрапейскім парламенце заклікаў расейскае кіраўніцтва выконваць міжнародныя дамовы.

У чацвер у Брусэлі пасля заканчэння сустрэчы з кіраўніцтвам Еўрапейскага парламента, якая прайшла пры ўдзеле ўсіх палітычных груп, Яцанюк сказаў: «Мы заклікаем расейскага прэзідэнта і ўрад вывесці войскі і прытрымлівацца міжнароднага пагаднення паміж Украінай і Расеяй».

Кіраўнік украінскага ўрада запэўніў прысутнага прэзідэнта Еўрапейскага парламента Марціна Шульца аб прыхільнасці ўкраінскага боку палітычнаму вырашэнню сітуацыі, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«Нам тэрмінова неабходна вырашыць гэтую праблему, і мы гатовыя знайсці рашэнне разам з ЗША, ААН, Расеяй з украінскім удзелам. Мы прасілі Расею адказаць, ці гатовая яна захаваць мір і стабільнасць у Еўропе, ці ж яна гатовая працягваць правакацыі і напружанне ў нашых двухбаковых і шматбаковых адносінах. Гэта не толькі крызіс Украіна-Расея, гэта крызіс у Еўропе. Мы застаемся адданыя палітычнаму вырашэнню сітуацыі», - заявіў ён.

Яцанюк упэўнены, што адказнасць за вырашэнне крызісу ляжыць на Расеі. «Гэта ад Расеі залежыць, ці гатовыя яны да сапраўднай дыскусіі аб стабілізацыі сітуацыі», - сказаў кіраўнік украінскага ўрада.

Фота: AFP

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках