28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць ахвяраў сутыкненняў у Кіеве дасягнула 100 чалавек

2
Колькасць ахвяраў сутыкненняў у Кіеве дасягнула 100 чалавек

Па медыцынскую дапамогу звярнулася больш за 1100 удзельнікаў акцый пратэстаў.

Пачынаючы з 30 лістапада 2013 года і па 6 сакавіка бягучага года, загінулі 100 удзельнікаў супрацьстаянняў у цэнтры Кіева.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Украіны.

«Паводле аператыўных дадзеных з 30 лістапада 2013 года загінула і памерла на тэрыторыі Украіны 100 чалавек. У Кіеўскай гарадской клінічнай бальніцы №12 5 сакавіка 2014 года памёр адзін чалавек, які з 28 лютага 2014 года знаходзілася на лячэнні», - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, з 18 лютага з месцаў абвастрэння сутыкненняў у цэнтры горада Кіева ў брыгады экстранай медыцынскай дапамогі і ўстановы аховы здароўя горада Кіева па медыцынскую дапамогу звярнулася 1075 пацярпелых, 698 з якіх былі шпіталізаваныя.

У Міністэрстве аховы здароўя таксама адзначаюць, што на лячэнні ва ўстановах аховы здароўя горада Кіева па стане на 06.00 6 сакавіка 2014 знаходзіцца 216 чалавек.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках