27 красавiка 2024, Субота, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэблявік са «Ждановічаў» падмануў кліентаў на 400 мільёнаў

8
Мэблявік са «Ждановічаў» падмануў кліентаў на 400 мільёнаў

Каля 20 менчукоў пацярпелі ад дзеянняў індывідуальнага прадпрымальніка з рынку ў Ждановічах.

Ён браў перадаплату за выраб кухоннай мэблі, але не выконваў замовы. 34-гадовы мужчына арандаваў на рынку павільён і пачаў прыцягваць кліентаў нізкімі коштамі, паведамляе сайт ГУУС. За свае паслугі ён прасіў на 200-300 даляраў менш, чым канкурэнты. Таннасць тлумачыў тым, што камплектуючыя для кухняў нібыта заказвалі ў Расеі, а зборка выраблялася ў Беларусі.

Прадпрымальнік браў перадаплату, якая складала 50% ад кошту мэблі, - на гэтым яго праца і сканчалася. Для кліентаў ён прыдумляў адгаворкі: то занадта шмат замоваў, то не паступілі камплектуючыя і гэтак далей. Калі цярпенне заказчыкаў вычарпалася, яны звярнуліся ў міліцыю.

«З заявамі ўжо звярнуліся 16 пацярпелых, якіх прадпрымальнік у агульнай колькасці падмануў больш чым на 400 мільёнаў беларускіх рублёў, - сказала Таццяна Абозная, прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС. - У дачыненні да зламысніка Цэнтральным раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджаная крымінальная справа за махлярства».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках