28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франсуа Аланд: ЕЗ павінен аказаць максімальны ціск на Расею

6
Франсуа Аланд: ЕЗ павінен аказаць максімальны ціск на Расею

Еўрапейская Рада зможа выказаць адзіную пазіцыю па Украіне.

Пра гэта заявіў у чацвер у Брусэлі прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, піша "Корреспондент".

"Ён пастараецца аказаць па магчымасці найбольш моцны ціск на Расею, каб пачаць працэс дээскалацыі. І ў рамках гэтага ціску, вядома, магчымае выкарыстанне санкцый", - сказаў Аланд журналістам перад пачаткам пасяджэння пазачарговага саміту ЕЗ, прысвечанага ўкраінскаму крызісу.

Прэзідэнт Францыі лічыць, што ЕЗ павінен аб'яднаць высілкі на ўкраінскім кірунку.

"Усе еўрапейцы павінны выказацца адзіным чынам, з аднолькавай рашучасцю і аднолькавымі мэтамі. Тое, што я раблю ад імя Францыі, я раблю гэта для Еўропы, каб мы маглі забяспечыць ціск для зніжэння напружанасці і знайсці шлях да дыялогу, пасрэдніцтва і перамоваў", - адзначыў ён.

"Гэта тое, што я сказаў Уладзіміру Пуціну падчас тэлефоннай размовы некалькі дзён таму. Я гэта паўтарыў яго міністру замежных спраў Лаўрову, і мы працягнем. Калі Еўропа будзе адзіная, яна, на мой погляд, апынецца здольнай прыйсці да такога рашэння", - сказаў прэзідэнт.

"Ціск, зніжэнне напружанасці і выхад на пасярэдніцтва ў інтарэсах Украіны", - паўтарыў Аланд свой план украінскага ўрэгулявання.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках