28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«5 канал»: Расейскія вайскоўцы застануцца ў Крыме да лета

12
«5 канал»: Расейскія вайскоўцы застануцца ў Крыме да лета

Расейскія вайскоўцы не збіраюцца сыходзіць з Крыма да датэрміновых выбараў прэзідэнта Украіны, якія прызначаныя на 25 траўня.

Пра гэта паведамляе «5 канал».

Па дадзеных тэлеканала, пра гэта заявіў намеснік камандуючага войскамі Паўднёвай ваеннай акругі Ігар Турчынюк падчас афіцэрскага сходу ва ўкраінскім батальёне берагавой аховы ў Крыме.

Ён таксама прапаноўваў украінскім вайскоўцам здаць зброю і перайсці на бок рускіх.

Украіна заклікае Расею забраць сваіх вайскоўцаў з тэрыторыі Крыма, адзначаючы, што расейскі бок парушае ўсе дамоўленасці і ўчыняе правакацыі, блакуючы ўкраінскіх вайскоўцаў у Крыме. Кіеў настойвае, што правакацыі нічым не абгрунтаваныя, расейскае кіраўніцтва працягвае стаяць на тым, што іх вайскоўцаў у аўтаноміі нібыта няма.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках