28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меджліс заклікаў да байкоту «рэферэндуму» і ўводу міратворцаў ААН

19
Меджліс заклікаў да байкоту «рэферэндуму» і ўводу міратворцаў ААН

Крымскія татары не возьмуць удзел у незаконным «рэферэндуме».

Лідар Меджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў заклікае міжнародную супольнасць неадкладна разгледзець магчымасць увядзення на тэрыторыю Крыма міжнароднага міратворчага кантынгенту сіл бяспекі ААН. Паводле яго слоў, гэта трэба для дээскалацыі канфлікту ў Крыме, які можа прывесці да масавых ахвяраў, перадае «Радыё Свабода».

«Меджліс звяртаецца да ААН, АБСЕ, парламентароў і кіраўнікоў урадаў ЕЗ, Рады Еўропы», - сказаў лідар Меджліса.

Чубараў таксама заклікаў усіх жыхароў Крыма байкатаваць рэферэндум, рашэнне аб правядзенні якога «было прынята неправавым спосабам». «Вярхоўная Рада Крыма цалкам ігнаруе інтарэсы і парушае правы жыхароў Крыма», - сказаў ён.

Парламент Крыма 6 сакавіка прыняў рашэнне аб уступленні ў склад Расейскай Федэрацыі. Пры гэтым дэпутаты прызначылі рэферэндум аб статусе паўвострава на 16 сакавіка, тады як першапачаткова рэферэндум планаваўся на 25 траўня, затым тэрміны перанеслі на 30 сакавіка.

Мінюст Украіны назваў рашэнне незаконным. Яго таксама асудзілі еўрапейскія палітыкі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках