28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада разам з парламентам Крыма гатовая працаваць над новай Канстытуцыяй Украіны

Рада разам з парламентам Крыма гатовая працаваць над новай Канстытуцыяй Украіны

Гэта магчыма пасля вываду расейскіх войскаў з Крыма.

Калі гэта адбудзецца, з'явяцца рычагі для спынення сакавіцкага рэферэндуму і пачаць сумесную працу Вярхоўнай Рады Украіны з парламентам Крыма. Пра гэта распавёў міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка, перадае УНП.

"Выхадам з сітуацыі, якая склалася, па абвешчанаму рэферэндуму можа быць толькі вывад расейскіх войскаў з тэрыторыі Крыма, і ВРУ гатовая сумесна з парламентам Крыма распрацоўваць новую рэдакцыю Канстытуцыі аб пашырэнні паўнамоцтваў аўтаноміі. Пашырэнне эканамічных паўнамоцтваў Крыма адпавядае нашай праграме, дзе мы задэкларавалі гатоўнасць перадаваць шмат паўнамоцтваў мясцовым органам улады", - сказаў Пятрэнка.

Парламент Крыма 6 сакавіка прыняў рашэнне аб уступленні ў склад Расейскай Федэрацыі. Пры гэтым дэпутаты прызначылі рэферэндум аб статусе паўвострава на 16 сакавіка, тады як першапачаткова рэферэндум планаваўся на 25 траўня, затым тэрміны перанеслі на 30 сакавіка.

Міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка заявіў, што рашэнне Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым аб правядзенні рэферэндуму ў аўтаноміі з'яўляецца незаконным.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках