27 красавiка 2024, Субота, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША не прызнаюць «рэферэндум» у Крыме

4
ЗША не прызнаюць «рэферэндум» у Крыме

ЗША адмовіліся прызнаць легітымнасць запланаванага ў Крыме на 16 сакавіка рэферэндуму па пытанні далучэння паўвострава да Расеі.

Пра гэта паведамляе Agence France-Presse.

У Вашынгтоне падкрэслілі, што любое рашэнне па Крыме можа быць прынята толькі цэнтральным украінскім урадам у Кіеве, перадае Lenta.ru. «Не можа быць такой сітуацыі, у якой легітымны ўрад краіны выключаецца з прыняцця рашэнняў, якія тычацца асобных яе частак», - заявілі журналістам у Белым доме.

У Крыме 16 сакавіка павінен адбыцца рэферэндум па будучым статусе тэрыторыі. У бюлетэнь будуць уключаныя два пытанні: «Вы за ўваходжанне АРК у якасці суб'екта ў склад РФ?» і «Вы за аднаўленне Канстытуцыі Крыма 1992 года і захаванне Крыма як складовай часткі Украіны?».

Пра незаконнасць рэферэндуму раней заяўлялі прадстаўнікі ЕЗ. Так, амбасадар Еўразвяза ў Кіеве Ян Тамбінскі нагадаў, што пытанне аб змене тэрыторыі Украіны можа вырашацца толькі на ўсеўкраінскім рэферэндуме.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках