28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў спыніў правядзенне рэферэндуму ў Крыме

28
Турчынаў спыніў правядзенне рэферэндуму ў Крыме

Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны, в.а. кіраўніка дзяржавы Аляксандр Турчынаў заяўляе, што спыніў пастанову Вярхоўнай Рады Крыма аб правядзенні рэферэндуму пра далучэнне Крыму да Расеі.

"Я спыніў пастанову парламэнта Крыму. Вярхоўная Рада Украіны будзе ініцыяваць распусканне парламэнта Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Мы абаронім недатыкальнасць тэрыторыі Украіны", - сказаў ён у тэлезвароце ў чацвер увечары, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

"Вярхоўная Рада Крыму, які цалкам кантралюецца вайскоўцамі Узброеных Сіл Расейскай Федэрацыі, прыняла незаконную пастанову аб правядзенні рэферэндуму. Рэферэндуму ў Крыме з пытаннем: "Ці выступаеце вы за ўваходжанне Крыма ў склад РФ"? Гэтая пастанова з'яўляецца нелегітымнай і нікчэмнай. Пастанова супярэчыць волі украінцаў і інтарэсам грамадзян, якія пражываюць у аўтаноміі", - падкрэсліў А.Турчынаў.

В.а. кіраўніка дзяржавы асабліва адзначыў, што згодна з арт.73 Канстытуцыі Украіны пытанні наконт тэрыторый і межаў могуць абмяркоўвацца толькі на ўсеўкраінскім рэферэндуме.

"Дарэчы, правесці нават мясцовы, крымскі, рэферэндум за дзесяць дзён немагчыма. Таму гэта не рэферэндум. Гэта будзе фарс, гэта будзе фальш, гэта будзе злачынства супраць дзяржавы, якое зладзілі вайскоўцы Расейскай Федэрацыі", - заявіў ён.

"Мы абаронім недатыкальнасць нашай тэрыторыі. Мы абаронім суверэннасць нашай краіны", - падкрэсліў А.Турчынаў.

Ён таксама выказаў перакананне, што і грамадзяне Украіны, якія пражываюць на тэрыторыі Крыму, будуць усяляк гэтаму спрыяць.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках