27 красавiка 2024, Субота, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Патрэбная прынцыповая пастанова аб чэмпіянатах у дыктатурах

7
Анатоль Лябедзька: Патрэбная прынцыповая пастанова аб чэмпіянатах у дыктатурах

Трэба прымусіць спартовыя арганізацыі забараніць правядзенне акцый у краінах, дзе парушаюцца правы чалавека.

Пра гэта заявіў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, камэнтуючы сайту charter97.org прапанову еўрадэпутата Марэка Мігальскага яшчэ раз разгледзець пытанне скасавання ЧС ў хакеі ў Менску.

«Я думаю, што прапанова Мігальскага можа стаць новым вітком палітычнай дыскусіі», - сказаў палітык.

Старшыня АГП падкрэсліў, што «грунтуючыся на гэтым, цяпер трэба прымусіць спартовыя арганізацыі прыняць прынцыповую пастанову не праводзіць ніякіх акцый у краінах, дзе парушаюцца правы і свабоды чалавека».

«Але калі дапускаць, што чэмпіянат адбудзецца, то мяркую, што трэба праводзіць працу над тым, каб на яго прыехалі людзі з партрэтамі беларускіх палітвязняў, з бел-чырвона-белымі сцягамі і не далі ўладам стварыць падфарбаваны фасад, за якім не відаць нашых праблем. Было б вельмі моцна, напрыклад, калі б скончыўся матч, а хакеіст зняў швэдар, пад якім напісаны палітычны лозунг. На сённяшні дзень, калі механізм запушчаны, інтрыга ў тым, ці пройдзе гэтая акцыя як нейкае свята Лукашэнкі. Думаю, цяпер трэба накіраваць усе намаганні, каб гэтага не адбылося, і прымусіць беларускія ўлады выпусціць перад чэмпіянатам свету ўсіх палітвязняў», - падрахаваў Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, дэпутат Еўрапарламэнта ад Польшчы Марэк Мігальскі заявіў пра патрэбу яшчэ раз разгледзець пытанне скасавання ЧС у хакеі ў Менску.

«Сёння, калі Украіна стаіць на парозе вайны, а Уладзімір Пуцін пасылае войскі ў Крым, трэба яшчэ раз разгледзець пытанне скасавання Чэмпіянату свету ў хакеі, які павінен прайсці ў траўні сёлета ў Менску», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках