4 траўня 2024, Субота, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка пачынае выступленне на турніры ў ЗША

7
Азаранка пачынае выступленне на турніры ў ЗША

Беларуская тэнісістка стартуе ў Індыян-Уэлсе з другога раўнда.

Вікторыя Азаранка, якая займае 4-е месца ў рэйтынгу WТА, пасеяная пад трэцім нумарам і пачне спаборніцтвы з другога раўнда, дзе яе саперніцай будзе адна з пераможцаў кваліфікацыйных спаборніцтваў. Для Азаранка цяперашні турнір стане першым пасля перапынку, звязанага з траўмай. У гэтым сезоне Вікторыя ўзяла ўдзел толькі ў двух турнірах - у аўстралійскім Брысбене яна дайшла да фіналу, дзе саступіла першай ракетцы планеты амерыканцы Серэне Уільямс, а ў Мельбурне на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі прайграла ў чвэрцьфінале польскай тэнісістцы Агнешцы Радваньскай.

З першай дзесяткі сусветнага рэйтынгу на кортах Індыян-Уэлса адсутнічае толькі Серэна Уільямс, усе астатнія будуць змагацца за немалыя прызавыя сумы і рэйтынгавыя ачкі - пераможца атрымае $1 млн і 1 000 балаў. Акрамя Вікторыі Азаранка гэта кітаянка На Лі (2), Агнешка Радваньска (3), расеянка Марыя Шарапава (5), немка Ангеліка Кербер (6), румынка Сімона Халеп (7), сербка Алена Янкавіч (8), чэшка Петра Квітава (9) і італьянка Сара Эрані (10).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках