4 траўня 2024, Субота, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аркадзь Бабчанка: Майдан - перамога і расейскіх журналістаў

14
Аркадзь Бабчанка: Майдан - перамога і расейскіх журналістаў

Тысячы расейскіх журналістаў жылі на барыкадах, поўзалі пад агнём і, у адрозненне ад крамлёўскіх прапагандыстаў, пісалі праўду.

Многія з іх атрымлівалі раненні і кантузіі, дыхалі газам, атрымлівалі па галаве, атрымлівалі праблемы на працы - але выдавалі праўдзівую, сапраўдную, аб'ектыўную інфармацыю. Пра гэта кажа ў сваім блогу на сайце "Сноб" вядомы расейскі журналіст Аркадзь Бабчанка.

«Не спяшаецеся нас хаваць. Расейская журналістыка яшчэ жывая, - піша ён. - Чортава тысяча расейскіх журналістаў жылі на барыкадах, поўзалі пад агнём, атрымлівалі па башцы, асвятлялі, фатаграфавалі, вялі прамыя рэпартажы і - пісалі праўду. Юрый Мацарскі, чалавек, у якога адсутнічае ген страху, залез у самую задніцу, пісаў праўду, яго спрабавалі нават адклікаць за аб'ектыўнае асвятленне падзей. Спецкар "Новой" Паша Каныгін атрымаў дубінкай па галаве падчас штурму. Фотакару "Новой" Яўгену Фельдману разбіла нос газавай гранатай. Фотакару AFP Васілю Максімаву пасекла ногі асколкамі светлашумавой. Аляксандр Мнацаканян быў трошкі пабіты ментамі. Аляксандр Барошын, Віктар Майстрэнка, Канстанцін Барадзін тыдзень пражылі на падлозе ў прэс-цэнтры. Ветэран усіх войнаў Сяргей Лойка, фатограф Сяргей Панамароў, спэцкарэспандэнт Ленты.ру Ілля Азар, спецкар Коммерсанта Ілля Барабанаў, які трапіў ва ўсе калатнечы і паказаў іх у прамым эфіры Цімур Алеўскі, карэспандэнты Граней.ру Юрый Цімафееў і Дзмітрый Барко, карэспандэнт расейскай службы БіБіСі Юрый Малавер'ян, які працуе ў Расеі Stefan Scholl, фотакар РІА Андрэй Сценін, карэспандэнт "Искусства войны" Андрэй Рыбакоў, карэспандэнт АиФ Раман Кульгускін, спецкары "Новой" Вольга Баброва і Алена Рачава, фатограф Віталь Рагулін...

Юрый Пранько і Міхаіл Козыраў, якія выводзілі мяне ў прамы эфір на "Серебрянном дожде", радыё "Коммерсант ФМ", якое выводзіла мяне ў прамы эфір па тры разы на суткі і не скажала ніводнага майго слова, часопіс "Сноб" і яго галоўны рэдактар Ліка Крэмер, казанская "Свободная трибуна" і яе рэдактар Анастасія Кіслер, "Эхо Москвы" і яго рэдактар сайта Віталь Рувінскі, "Нью Таймс" і яго рэдактар Яўгенія Альбац, "Кольта" і яго рэдактар аддзела "Грамадства" Міхаіл Ратгаўз...

Уладзімір Малышаў, які жыве ўжо трэці месяц на Майдане і стаў амбасадарам Расеі на Майдане, таксама збіты ментамі, Рустэм Адагамаў і Ілля Варламаў, Яўген Ляўковіч, які выйшаў да Саўфеда і атрымаў арышт, чатыры тысячы чалавек, якія выйшлі на вуліцу, пратэстуючы супраць увядзення войскаў на Украіну, пасаджаная на пяць сутак за антываенныя пратэсты двухразовая чэмпіёнка свету па скайсерфінгу Маша Рабікава, рэжысёр "Урокаў рускай" Андрэй Някрасаў і замгалоўнага рэдактара "Московского Комсомольца" Айдэр Муждабаеў, якія прыязджалі са сваёй уласнай ініцыятыве на Майдан,- ды нас поўным поўна!

Прабачце, каго не згадаў, братцы.

Усе гэтыя людзі выканалі свой журналісцкі і грамадзянскі абавязак цалкам. Большасць гэтых людзей прайшло ўвесь шлях Майдана - ад пачатку і да канца. Многія залезлі ў самы азадак і толькі па шчасці не былі забітыя. Мае калегі лазілі на барыкадах, атрымлівалі раненні і кантузіі, дыхалі газам, атрымлівалі па галаве, атрымлівалі праблемы на працы - але выдавалі праўдзівую, сапраўдную, аб'ектыўную інфармацыю.

І ведаеце што?

Расейская журналістыка яшчэ жывая. Мы думалі, што расейская журналістыка - гэта Кісялёў і Салаўёў. А аказалася, што расейская журналістыка - гэта мы. Аказалася, што нас - большасць. Гэта яны - маргіналы. Нас - больш.

Майдан - гэта яшчэ і наша перамога. Перамога расейскай журналістыкі. Мы яшчэ ёсць. Мы яшчэ не да канца забітыя, пасаджаныя, зламаныя. І мы яшчэ - працуем.

І, мабыць, упершыню за сваё жыццё я прамаўляю гэтыя словы - я ганаруся расейскай журналістыкай. Я ганаруся тым, што я - расейскі журналіст. Я ганаруся расейцамі.

Я ганаруся вамі, калегі».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках