4 траўня 2024, Субота, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: Галоўны кірунак нападу Пуціна - не Крым, а Кіеў

16
Андрэй Іларыёнаў: Галоўны кірунак нападу Пуціна - не Крым, а Кіеў

Спыніць ваеннае ўварванне Расеі ва Украіну можа толькі прэзідэнт ЗША Барак Абама.

Пра гэта былы дарадца Уладзіміра Пуціна Андрэй Іларыёнаў заявіў у каментары Gordonua.com.

"У цяперашні час ёсць тры асноўных напрамкі баявых дзеянняў і тры асноўных напрамкі дзейнасці расейскіх войскаў, спецслужбаў і дыпламатыі, а таксама расейскай пятай калоны на тэрыторыі Украіны. Першым напрамкам з'яўляецца крымскі тэатр баявых дзеянняў. Падчас сваёй размовы з журналістамі тэрмін "Крым" Пуцін выкарыстаў, напэўна, разоў 20 і ні разу ён не ужыў слова "Крым" як абазначэнне часткі Украіны. Пуцін ужо тады публічна для ўсяго бюракратычнага апарата Расеі, яе Узброеных сіл, спецслужбаў і дыпламатыі, а таксама для ўсяго свету паведаміў, што Крым ім ужо разглядаецца як мінімум як незалежная дзяржава", - сцвярджае Іларыёнаў.

"Учора было прынятае рашэнне, што час ляціць занадта хутка, і яны не паспяваюць зрабіць так, як яны хацелі, таму яны вымушаныя былі спачатку рэферэндум з 25 траўня перанесці на 30 сакавіка, а потым - на 16 сакавіка. Але высветлілася, што часу няма нават да 16 сакавіка, таму марыянеткі з Вярхоўнай Рады Крыма прынялі рашэнне аб далучэнні Крыма да Расеі прама цяпер. Гэта сведчыць пра тое, што планы рэалізоўваюцца не так хутка, як яны хацелі, а час катастрафічна знікае", - заявіў ён.

Другім напрамкам і тэатрам баявых дзеянняў з'яўляецца паўднёва-усходні фронт і працяг аперацыі "Руская вясна".

"Галоўная задача тут - спроба дэстабілізаваць усходнія і паўднёвыя рэгіёны Украіны з мэтай атрымання ахвяраў сутыкненняў. Пакуль няма загінулых, а гэта недахоп, з пункту гледжання Пуціна, таму ў самы бліжэйшы час, і ўжо не толькі з дапамогай "цітушак" і "рускіх турыстаў", а і з дапамогай спецыяльных груп, закінутых на тэрыторыю Украіны, будуць арганізаваныя правакацыі з галоўнай мэтай - атрыманне ахвяраў. Ахвяраў з боку рускамоўных грамадзян Украіны альбо рускіх грамадзян Украіны. Толькі гэта дасць падставы для непасрэднага ўварвання расейскіх войскаў", - кажа Іларыёнаў.

"Падчас свайго інтэрв'ю Пуцін выразна сказаў, што ў яго ёсць усе дакументы для ўварвання ва Украіну. Вядома, іх легітымнасць - гэта проста насмешка, паколькі рашэнне Савета Федэрацыі аб дазволе ўводзіць войскі ва Украіну з'яўляецца найцяжкім крымінальным злачынствам па артыкуле "Падрыхтоўка, планаванне і арганізацыя агрэсіўнай вайны". Датычна ліста Януковіча, то ніхто не бачыў гэтага дакумента, а яго фотакопію з далёкай адлегласці паказаў Чуркін на Радзе Бяспекі ААН. Па-ранейшаму нам невядомы стан Януковіча, яго месцазнаходжанне, і ці жывы ён, паколькі пасля 28 лютага яго ніхто не бачыў", - заявіў Іларыёнаў.

Аднак галоўным напрамкам, на думку Іларыёнава, пры ўсёй важнасці Крыма, з'яўляецца Кіеў. У самы бліжэйшы час, на думку Іларыёнава, будзе ажыццяўляцца наступ па ўсіх трох напрамках, а ў першую чаргу на першым і другім.

"У цяперашні час ажыццяўляецца запаўненне Крыма расейскімі войскамі. Як толькі будзе прынята рашэнне з боку Расеі аб уваходжанні Крыма ў яе склад, а яно будзе прынята, не чакаючы 16-га сакавіка, то адразу ж будзе прынята рашэнне аб аказанні яму ўсялякай дапамогі, уключаючы ваенную. Пачнецца не толькі размяшчэнне новых узброеных сіл на тэрыторыю паўвострава, але і неапазнаныя зялёныя ўзброеныя чалавечкі адразу ж ператворацца ў рускіх салдат. Разам з базай Чарнаморскага флота на тэрыторыі Крыма можа апынуцца да 50 тысяч вайскоўцаў з цяжкім узбраеннем і сродкамі СПА", - заявіў Іларыёнаў.

На думку Іларыёнава, гіпатэтычна спыніць гэты сцэнар і паступовае спаўзанне свету ў глабальны ваенны канфлікт можа толькі адзін чалавек - Барак Абама.

"Адзінае, што можа спыніць Украіну і Расею, і - не пабаюся гэтага слова - увесь свет ад збягання з высокай хуткасцю да вайны - і, магчыма, шырокамаштабнай вайны - з вялікай колькасцю краін і з выкарыстаннем, у тым ліку , зброі масавага паражэння, - гэта пазіцыя аднаго чалавека па прозвішчы Абама. Калі Абама зараз пойдзе на дэманстрацыю гатоўнасці выкарыстоўваць Узброеныя сілы ЗША і НАТА, то тэарэтычна нельга выключыць спыненне гэтага крызісу на вельмі нервовай ноце. Калі Абама на гэта не пойдзе - гэта будзе азначаць анэксію Крыма, а Пуціну будзе дадзены карт-бланш на ўсе далейшыя дзеянні", - сказаў на заканчэнне Іларыёнаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках