4 траўня 2024, Субота, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 15271 кандыдата ў «дэпутаты» сельскіх саветаў выбарчы фонд стварыў толькі адзін

8
З 15271 кандыдата ў «дэпутаты» сельскіх саветаў выбарчы фонд стварыў толькі адзін

Кандыдаты на мясцовыя «выбары» - не дурні.

Многія кандыдаты ў мясцовыя саветы Беларусі проста не бачаць сэнсу ў стварэнні выбарчых фондаў.

Як і ў друку асабістых улётак кандыдатаў у «дэпутаты» на цяперашніх мясцовых «выбарах» (а іх яны павінны вырабляць за ўласныя грошы), перадае «Еўрарадыё».

З 15271 кандыдата ў «дэпутаты» сельскіх саветаў выбарчы фонд стварыў толькі адзін. Не нашмат лепш сітуацыя з выбарчымі фондамі ў кандыдатаў у дэпутаты саветаў іншых узроўняў, распавядае сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

«З кандыдатаў у пасялковыя саветы, якіх у нас 261, выбарчы фонд не стварыў ніхто. На ўзроўні гарадоў раённага падпарадкавання, дзе 288 кандыдатаў, два кандыдаты скарысталіся гэтай магчымасцю. На ўзроўні раённых саветаў, дзе 4916 кандыдатаў, фонды стварылі 72 чалавекі», - заявіў Лазавік.

Некалькі лепш сітуацыя выглядае на ўзроўні гарадоў абласнога падпарадкавання. Такіх гарадоў у краіне 10, кажа Мікалай Лазавік, і там зарэгістравана 696 кандыдатаў у дэпутаты. З іх 113 сфармавалі свае выбарчыя фонды. Кандыдатамі ў абласныя саветы зарэгістравана 694 кандыдата і 152 маюць выбарчыя фонды. Найбольш актыўныя ў фармаванні выбарчых фондаў - кандыдаты ў «дэпутаты» Менскага гарсавету: з 189 сфармавалі свае выбарчыя фонды 97 чалавек.

Нагадаем, згодна з унесенымі ў Выбарчы кодэкс зменамі, грошы на друк агітацыйнай прадукцыі кандыдатам у дэпутаты больш не вылучаюцца. Яны накіроўваюцца на рахунак выбарчых камісій, якія будуць друкаваць агульную ўлётку з інфармацыяй пра ўсіх кандыдатаў у «дэпутаты», якія балатуюцца па іх акрузе. Але кандыдатам дазволілі фармаваць асабістыя выбарчыя фонды, грошы з якіх і дазваляецца траціць на сваю агітпрадукцыю. Так, кандыдат у «дэпутаты» абласнога і Менскага гарадскога савета можа сфармаваць выбарчы фонд у памеры 30 базавых велічынь (3 млн 900 тысяч рублёў).

Кандыдаты ў «дэпутаты» ўсіх астатніх саветаў маюць права пакласці ў свой фонд суму да 10 базавых велічынь (1 млн 300 тысяч рублёў). Па словах Лазавіка, гэта значна большыя сумы, чым траціць дзяржава на выраб друкаванай прадукцыі. І выкарыстоўваць іх можна не толькі на друк улётак, але і на «фінансаванне іншых агітацыйных мерапрыемстваў».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках