4 траўня 2024, Субота, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец, які не памяняў пашпарт СССР, тры месяцы жыве ў аэрапорце

15
Расеец, які не памяняў пашпарт СССР, тры месяцы жыве ў аэрапорце

Галівудскі сюжэт ўвасобіў у жыццё пасажыр маскоўскага аэрапорта.

Амаль тры месяцы ён жыве ў нейтральнай зоне, не маючы магчымасці пакінуць яе з-за праблем з дакументамі, перадае НТВ.

Сяргей Усманаў, як аказалася, у свой час не памяняў пашпарт савецкага ўзору на сучасны, што і высветлілася пры спробе сесці на самалёт. Цяпер ён вымушаны ладзіць побыт ва ўмовах авіяцыйнага вузла. Два з лішнім месяца ён жыве ў калідорах нейтральнай зоны сталічнага аэрапорта - адсюль яго не выпускаюць памежнікі.

Сяргея Усманава затрымалі каля стойкі рэгістрацыі. Ён спрабаваў паляцець у Сімферопаль, але не змог паказаць памежнікам расейскі пашпарт. Яго ў мужчыны проста няма. Як высветлілася, у яго наогул няма дакументаў, якія сведчаць асобу.

«Я застаўся грамадзянінам Савецкага Саюза. Я не змог даказаць, што ў момант выдачы расейскіх пашпартоў я знаходзіўся на тэрыторыі Расеі. У іх былі сумневы, што я жыў на тэрыторыі Расеі, і мне трэба было гэта даказаць», - кажа Усманаў.

Ён настойвае, што цяпер яго трымаюць на тэрыторыі аэрапорта незаконна. Па правілах, яго павінны былі адпусціць праз 48 гадзін альбо прад'явіць нейкія абвінавачванні. Спадзеючыся хутчэй выйсці са складанай сітуацыі, жонка затрыманага пасажыра ўжо звярнулася ў суд і Генпракуратуру.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках