4 траўня 2024, Субота, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вайскоўцы разгарнулі лагер на крымскім палігоне Чаўда

7
Расейскія вайскоўцы разгарнулі лагер на крымскім палігоне Чаўда

У бліжэйшы час чакаецца прыбыццё дэсантнага карабля РФ у раён палігона.

У Феадосіі каля двух гадзін таму 18 грузавікоў з вайскоўцамі РФ прыбылі ў раён мыса Чаўда, паведамляе кіраўнік Крымскага медыяцэнтра Мінабароны Уладзіслаў Селязнёў, піша korrespondent.net.

«У гэтыя хвіліны расейскія ваенныя разгортваюць палявы лагер на тэрыторыі ўкраінскага палігона Чаўда. Паводле інфармацыі крыніцы, у бліжэйшы час чакаецца прыбыццё дэсантнага карабля РФ у раён палігона. Вядома, што ў гэтым раёне стромкія берагі, якія абцяжарваюць дэсантаванне, аднак крыніца настойвае на выкладзенай вышэй інфармацыі. Сітуацыя адсочваецца», - напісаў Селязнёў у «Фэйсбуку».

Раней паведамлялася, што ў Крыме працягваецца блакада ўкраінскіх ваенных частак у Сімферопалі, Керчы, Феадосіі, Перавальным, Севастопалі, Еўпаторыі і Наваазёрным.

У сваю чаргу, кіраўнік Крымскага медыяцэнтра Мінабароны Уладзіслаў Селязнёў заявіў, што сёння ноччу каля 30 адзінак тэхнікі: Уралы, КамАЗы, аўтобусы, - з боку Керчанскай пераправы прайшлі ўглыб Крыму. Ён таксама адзначыў, што ўкраінскія ваенныя маракі з Наваазёрнага паспелі ліквідаваць агнявыя кропкі, якія былі абсталяваныя раней невядомымі вайскоўцамі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках