4 траўня 2024, Субота, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржпамежслужба Украіны: У Крыме 30 тысяч расейскіх салдат

11
Дзяржпамежслужба Украіны: У Крыме 30 тысяч расейскіх салдат

За тры дні колькасць расейскіх вайскоўцаў на паўвостраве вырасла ўдвая.

Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

"Папярэдне вайскоўцаў Расейскай Федэрацыі задзейнічана цяпер каля 30 тысяч", - заявіў дырэктар дэпартамента персаналу Міхаіл Коваль.

Ён не ўдакладніў, колькі цяпер украінскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў Крыме, адзначыўшы , што гэта ўсё аб'яднанні і часткі памежвойскаў, а таксама Узброеных сіл Украіны, якія дыслакуюцца ў Крыме.

Раней прэс-служба Дзяржпамежслужбы паведамляла, што расейскія войскі працягваюць прыбываць у Крым. У прыватнасці, у ведамстве адзначалі, што ўкраінскую мяжу ў пункце пропуску Крым незаконна перасеклі 6 ваенных аўтамабіляў і 200 чалавек у камуфляванай уніформе.

4 сакавіка Мінабароны Украіны паведаміла пра тое, што ў Крыме 16 тысяч расейскіх салдат.

Фота: AFP

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках