4 траўня 2024, Субота, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы замінавалі тэрыторыю вакол «Чарнаморнафтагаз»

5
Расейцы замінавалі тэрыторыю вакол «Чарнаморнафтагаз»

Доступ да ахоўнай зоны газаправода заблакаваны ўзброенымі людзьмі, якія папярэджваюць, што тэрыторыя замінаваная.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы «Чарнаморнафтагаза», перадае «Радыё Свабода».

Па сведчанні журналістаў і мясцовых жыхароў, каля газаправода знаходзіцца каля 50 вайскоўцаў Расейскай Федэрацыі.

Кіраўніцтва дзяржаўнага акцыянернага таварыства «Чарнаморнафтагаз» выказала занепакоенасць парушэннем ахоўнай зоны магістральнага газаправода высокага ціску Красны Чабан - Джанкой у раёне горада Армянска. Кампанія заклікае ўкраінскую і крымскую ўладу аказаць садзейнічанне ў вырашэнні гэтай праблемы, гаворыцца ў заяве ГАА «Чарнаморнафтагаз».

«Парушэнне цэласнасці газатранспартнай сістэмы пагражае тэхнагеннай катастрофай», - паведамляе прэс-служба прадпрыемства са спасылкай на старшыню праўлення «Чарнаморнафтагаза» Сяргея Галавіна.

Кіраўнік кампаніі заклікаў прыбраць размешчаныя ў 50 метрах ад восі газаправода агнявыя кропкі з кулямётамі. Паводле інфармацыі начальніка ўпраўлення магістральных газаправодаў «Чарнаморнафтагаза» Аляксандра Лаўрэка, ахоўная зона магістральнага газаправода высокага ціску Красны Чабан - Джанкой складае 200 метраў у абодва бакі, але на адлегласці каля пяці метраў ад газаправода размясціўся ўкапаны ў грунт бронетранспарцёр.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках