4 траўня 2024, Субота, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі ўрадавы самалёт зрабіў 14 кругоў над «Барыспалем»

2

Самалёт узляцеў сёння ў 3:15 і прызямліўся ў 4:35, зрабіўшы над Кіевам 14 кругоў.

Чытач «Нашай Нiвы», які назіраў за паветранай прасторай Украіны праз сайт flightradar24.com, даслаў цікавае назіранне.

У 3:15 па кіеўскім часе з аэрапорта ў Барыспалі ўзляцеў самалёт з рэгістрацыйным нумарам UR-ABA, які належыць украінскаму ўраду. Ён паўтары гадзіны кружыў над аэрадромам, пасля чаго прызямліўся ў Барыспалі ў 4:35. Па падліках чытача, самалёт паспеў развярнуцца ў паветры 14 разоў.

Супрацоўнікі ўкраінскага дзяржаўнага прадпрыемства абслугоўвання паветранага руху Украіны «Украэрарух» не паведамілі, чым былі абумоўленыя такія дзіўныя паводзіны самалёта.

Самалёт Airbus A319-115 (CJ) у канфігурацыі VIP належыць ураду Украіны са снежня 2008 года. Да гэтага лайнер быў уласнасцю аўстрыйскай кампаніі Jetalliance.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках