4 траўня 2024, Субота, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею хочуць пазбавіць права голасу ў Радзе Еўропы

13
Расею хочуць пазбавіць права голасу ў Радзе Еўропы

Расея можа быць пазбаўленая права голасу ў Радзе Еўропы.

Пра гэта заявіў член пастаяннай парламенцкай дэлегацыі Украіны ў ПАРЕ, в.а. старшыні фракцыі "Батькивщина" Сяргей Собалеў, перадае ТСН.

Паводле яго слоў, Пастаянны камітэт Рады Еўропы аднагалосна падтрымаў Рэзалюцыю аб асуджэнні рашэння прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і абедзвюх палат расейскага парламента аб накіраванні войскаў ва Украіну. У той жа час была прызнаная легітымнасць дзеючай украінскай улады, а таксама яе дзеянні аб неадкладнай стабілізацыі сітуацыі дыпламатычнымі метадамі.

Акрамя таго, як паведаміў УНІАН Собалеў, камітэт ПАРЕ аднагалосна падтрымаў рашэнне аб неабходнасці тэрміновага вываду войскаў з тэрыторыі Украіны, якія грунтуюцца ў Крыме, у месцы дыслакацыі, што з'яўляецца адзіным гарантам урэгулявання мірным шляхам сітуацыі ва Украіне. У цяперашні час працягваецца збор подпісаў пад ініцыятывай аб прыпыненні паўнамоцтваў дэлегацыі РФ у Радзе Еўропы, калі не будуць выкананыя ўсе ўмовы рэзалюцыі.

"Гэта азначае, што расейская дэлегацыя будзе пазбаўленая права голасу ў вышэйшай інстытуцыі, якая аб'ядноўвае 47 краін Еўропы", - заявіў Сяргей Собалеў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках