4 траўня 2024, Субота, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пачала газавы шантаж Украіны

6
Расея пачала газавы шантаж Украіны

Доўг «Нафтагаза Украіны» за пастаўкі расейскага газу вырас да $1,89 млрд, заявіў журналістам кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер.

«Фактычна гэта азначае, што Украіна спыніла плаціць за газ. Гэта цалкам супярэчыць палажэнням кантракту і міжнароднай гандлёвай практыцы. Мы са свайго боку заўсёды выконвалі і будзем выконваць нашы кантрактныя абавязацельствы. Але мы не можам пастаўляць газ бясплатна. Або Украіна гасіць запазычанасць і аплачвае бягучыя пастаўкі, або з'яўляецца рызыка вярнуцца ў сітуацыю пачатку 2009 года. Пра становішча спраў будзем інфармаваць урад Расейскай Федэрацыі», - сказаў Аляксей Мілер, якога цытуе «Інтэрфакс».

«Сёння, 7-га сакавіка, быў крайні тэрмін аплаты лютаўскіх паставак газу ва Украіну. Плацяжоў у кошт аплаты доўгу «Газпрам» не атрымаў. З улікам зніжкі, якая дзейнічае ў першым квартале, пратэрмінаваная запазычанасць значна павялічылася і склала 1 мільярд 890 мільёнаў даляраў», - сказаў Мілер.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках