4 траўня 2024, Субота, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску таксіст збіў жанчыну і страляў у міліцыянта

8
У Менску таксіст збіў жанчыну і страляў у міліцыянта

Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

У кастрычніку 2013 года таксіст ў стане алкагольнага ап'янення, здзейсніў наезд на жанчыну на пешаходным пераходзе і ўцёк з месца здарэння, піша «Наша Нiва».

«Правапарушальнік аказаў супраціў супрацоўніку ДПС АДАІ Савецкага РУУС, які прыбыў для разбору, пры гэтым стрэлам з пісталета «Браўнінг» нанёс яму баратраўмы вуха, пасля чаго быў затрыманы пацярпелым афіцэрам з дапамогай іншых грамадзян. Пры гэтым другім стрэлам таксіст нанёс агнястрэльнае раненне сабе і быў шпіталізаваны», - паведаміў прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Менску Аляксандр Герасімаў.

Абвінавачванне таксісту прад'явілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса - замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, а таксама незаконнае набыццё, захоўванне, перавозка, нашэнне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.

Па словах Герасімава, таксіст раскаяўся, аднак віну прызнаў часткова - адмаўляе намер забіць супрацоўніка міліцыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках