4 траўня 2024, Субота, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд выбраў меру стрымання для данецкага сепаратыста Губарава

11
Суд выбраў меру стрымання для данецкага сепаратыста Губарава

Яго абвінавачваюць у захопе дзяржаўнай улады, замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і захоп дзяржаўных або грамадскіх будынкаў.

Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева задаволіў хадайніцтва галоўнага следчага ўпраўлення СБУ аб абранні меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай тэрмінам на два месяцы ў дачыненні да грамадзяніна Украіны Паўла Губарава, паведамляе прэс-служба СБУ.

У дачыненні да яго распачата крымінальная вытворчасць паводле прыкмет здзяйснення злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.109 (дзеянні, накіраваныя на гвалтоўнае змяненне або звяржэнне канстытуцыйнага ладу ці на захоп дзяржаўнай улады), ч. 2 арт. 110 (замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны) і арт. 341 (захоп дзяржаўных або грамадскіх будынкаў або збудаванняў).

Нагадаем, учора ў Данецку спецназ СБУ затрымаў лідара данецкіх сепаратыстаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках