4 траўня 2024, Субота, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы прыгразілі пакінуць Паралімпіяду

4
Украінцы прыгразілі пакінуць Паралімпіяду

Паралімпійскія гульні ў Сочы напярэдадні адкрыцця ледзь не пазбавіліся адной з каманд, удзел якой раней не ставіўся пад сумнеў.

Аб магчымым дэмаршы заявіў Паралімпійскі камітэт Украіны. У ведамстве растлумачылі, што многае будзе залежаць ад дзеянняў Расеі на палітычнай арэне. Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заклікаў не змешваць палітыку са спортам.

«Я вельмі баюся, што нягледзячы на жаданне міру і мой заклік да міру, падчас Паралімпіяды здарыцца непапраўнае. Мы тут жа пакінем 11-я зімовыя Паралімпійскія гульні ў Расеі, у Сочы, калі здарыцца тое, чаго мы ўсе, я ўпэўнены, у тым ліку ў гэтай зале, баімся», - сказаў падчас прэс-канферэнцыі кіраўнік КПК Валерый Сушкевіч. Ягоныя словы прыводзіць сайт тэлеканала «Дождж».

Сушкевіч таксама адзначыў, што ў гэты час да канца незразумела, якім чынам алімпійская зборная Украіны будзе ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў. «У нас ёсць два-тры фарматы ўдзелу каманды ў цырымоніі адкрыцця Гульняў, і мы яшчэ будзем абмяркоўваць, як мы будзем удзельнічаць у гэтым. Але, галоўнае, хачу заявіць, што ніякіх палітычных лозунгаў на цырымоніі адкрыцця не будзе», - цытуе «Інтэрфакс» Сушкевіча.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках