4 траўня 2024, Субота, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ саступіў «Таболу» на зборы ў Турцыі

БАТЭ саступіў «Таболу» на зборы ў Турцыі

Барысаўскі БАТЭ, які праводзіць збор у Турцыі, саступіў казахстанскаму «Таболу» з лікам 0:1 у таварыскім матчы. Гульня прайшла ў Белеку на полі гатэля Cornelia Diamond.

Склад БАТЭ: Маліньш (Сарока, 46), Аляхновіч (Хагуш, 58), Гайдучык (Філіпенка, 58), Палякоў (Ліхтаровіч, 69), Младэнавіч (Жураўлёў, 69), Алексіевіч (Яблонскі, 69), Карніцкі (Бага, 46), А.Валадзько (к) (Карп, 69), Крывец (М.Валадзько, 58), Сігневіч (Радзівонаў, 58), Мазалеўскі (Паўлаў, 46), паведамляе БелаПАН.

Адзіны гол барысаўцы прапусцілі на 78-й хвіліне. Арбітр прызначыў штрафны за фол з боку Ягора Філіпенкі, і пасля падачы ў цэнтр штрафной пляцоўкі гулец «Таболу» Нікола Тонеў дакладна прабіў галавой.

Гэта быў трэці кантрольны матч БАТЭ на зборы. Раней барысаўцы сустракаліся з калінінградскай «Балтыкай» і казанскім «Рубінам». Абодва матчы скончыліся ўнічыю - 0:0 і 2:2 адпаведна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках