7 траўня 2024, aўторак, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Краўчук: Рэферэндум зробіць з Крыму «гарачую кропку»

6
Леанід Краўчук: Рэферэндум зробіць з Крыму «гарачую кропку»

Першы прэзідэнт Украіны выступіў з заявай з нагоды абвешчанага сепаратыстамі «рэферэндуму».

Леанід Краўчук мяркуе, што гэтая ініцыятыва толькі абвострыць сітуацыю на паўвыспе. Пра гэта ён заявіў у эфіры «5 канала», паведамляе ТСН. Леанід Краўчук адзначыў, што незаконны рэферэндум аб далучэнні Крыма да Расеі «абсалютна нічога не развязвае».

«Калі Украіна не прызнае вынікі рэферэндуму, што гэта азначае практычна для Крыму? Крым становіцца гарачай кропкай, як Прыднястроўе. Што значыць жыць у гарачай кропцы? Гэта заўсёды адчуваць на сабе небяспеку канфлікту», - сказаў ён.

Сепаратысты прызначылі правядзенне «рэферэндуму» аб далучэнні паўвыспы да Расеі на 16 сакавіка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках