7 траўня 2024, aўторак, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Армянску абстралялі самалёт памежнай службы Украіны

6
У Армянску абстралялі самалёт памежнай службы Украіны

Дзяржаўная памежная служба Украіны заяўляе аб абстрэле памежнага самалёта экстрэмістамі на адміністрацыйнай мяжы з Крымам ў горадзе Армянск.

«Сёння а 17.30 на адміністрацыйнай мяжы АР Крым узброеныя агрэсары адкрылі агонь па памежнаму самалёту. Лёгкі самалёт Дзяржаўнай памежнай службы, на борце якога няма ўзбраення, здзяйсняў патруляванне дзяржаўнай мяжы і памежных раёнаў. Пралятаючы на мяжы Крыма з боку населенага пункта Армянск, экіпаж зафіксаваў стральбу па самалёце. Экстрэмісты адкрылі агонь з аўтаматычнай зброі. Пілоты здзейснілі рэзкі манеўр, знізіліся на лімітавую вышыню і з разгонам хуткасці адышлі ад курсу. Зараз самалёт вярнуўся ў пункт базавання», - паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Паводле паведамлення, у выніку абстрэлу экіпаж і самалёт не пацярпелі.

Цяпер у Крыме узброеныя расейскія агрэсары спрычыняюцца да любых бясчынстваў, ствараюць маральна-псіхалагічны ціск на памежнікаў, пагражаюць фізічнымі расправамі, дэзынфармуюць і запалохваюць. У гэты раз яны ўжылі агнястрэльную зброю, нягледзячы на чалавечыя жыцці», - падкрэслілі ў ведамстве.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках