7 траўня 2024, aўторак, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збігнеў Бжэзінскі: Пуцін хоча сам прызначыць урад у Кіеве

30

Калі не будзе рэакцыі Захаду, Расея працягне захопліваць рэгіёны Украіны.

Збігнеў Бжэзінскі, саветнік і чалец праўлення Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў пры ўніверсітэце Джонса Хопкінса, аўтар шматлікіх кніг, саветнік па нацыянальнай бяспецы пры прэзідэнце Джымі Картэры ў свае 85 гадоў застаецца адным з найбольш паважаных мысляроў у галіне геастратэгічнай палітыкі. Ён пагадзіўся адказаць на пытанні тэлеканала Euronews пра крызіс у адносінах Украіны і Расеі.

- Доктар Бжэзінскі, вялікі дзякуй, што згадзіліся надаць нам час. Яшчэ два дзесяцігоддзі таму вы перасцерагалі ад сітуацыі, у якой Расея будзе запалохваць Украіну і імкнуцца дэстабілізаваць украінскую дзяржаву. Вы пісалі пра гэта. Дазвольце задаць такое пытанне: цяперашнія дзеянні Пуціна, іх абуральная дзёрзкасць для вас сталі нечаканасцю?

- Зусім не, бо ён казаў пра крах Савецкага Саюза як пра найвялікшую катастрофу ХХ стагоддзя. Проста задумайцеся, што гэта значыць. Першая сусветная вайна - мільёны забітых. Другая сусветная вайна - мільёны і мільёны і мільёны забітых, а яшчэ Халакост. Халодная вайна - пагроза ядзернай катастрофы для ўсяго чалавецтва. Не, не - усё гэта не гэтак значна, як знікненне дзяржавы, у якой ён быў таемным агентам КДБ. Ён хоча адрадзіць Савецкі Саюз. І Украіна - кошт за гэта. Калі ён зможа займець Украіну, ён можа паспрабаваць рэалізаваць сваю мару.

- Як вядома расейцы выдатна гуляюць у шахматы...

- Некаторыя з іх, некаторыя нікуды не вартыя гульцы.

- Але цяпер, падобна, Пуцін скідае ўсе фігуры з шахматнай дошкі. Ці разумее ён, што робіць? Ці ёсць у яго нейкі план у сувязі з Украінай?

- Безумоўна, ён мае нейкія разлікі, але, на мой погляд, на кароткатэрміновую перспектыву. Напрыклад, ён маскіруе салдат, якіх паслаў у Крым. Але, так ці інакш, гэта што, людзі з Марса? Ніхто не ведае, адкуль дакладна яны прыйшлі? Гэта адмаўленне відавочнага. Накшталт як мафія пасылае гангстэраў з закрытымі тварамі, каб забіць каго-небудзь.

Такім чынам, што адбываецца? Усе ведаюць, што яны з Расеі, але тая ад іх адмаўляецца. Мне здаецца, што калі ён прымаў гэтае рашэнне, то планаваў ісці далей. У тым выпадку, калі не будзе рэакцыі з боку Украіны, калі не будзе ніякай рэакцыі з боку Захаду, ён мог бы паўтарыць такі трук далей - на ўсходзе Украіны, далучаючы раён за раёнам. І ў выніку раздзяліць Украіну і па свайму выбару прызначыць урад у Кіеве.

- Вы былі дарадцам па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта Картэра, калі Савецкі Саюз уварваўся ў Афганістан. Калі б Вы былі дарадцам па нацыянальнай бяспекі прэзідэнта Абамы цяпер, калі расейскія войскі ўварваліся ва Украіну, што б Вы параілі?

- Мы павінны даць зразумець расейцам, што калі яны сур'ёзна настроены развіваць супрацоўніцтва з Украінай, але не на сто адсоткаў на сваіх умовах, мы гатовыя ім у гэтым паспрыяць, бо мы не хочам, каб у дачыненнях з Украінай існавала манаполія.

Гэтая краіна мае патрэбу ў дапамозе, ёй патрэбна стабільнасць. І мы, і расейцы маглі б супрацоўнічаць у гэтым. У той жа час мы можам запэўніць расейцаў: нашай мэтай не з'яўляецца прывабіць Украіну ў НАТА, што расейцы маглі б разглядаць як вайсковую пагрозу. Да таго ж вялікая частка ўкраінцаў не імкнецца ў НАТА, але яны хочуць быць незалежнымі. Так што ўсё гэта цалкам супадае з палітычнай рэальнасцю.

Але ў той жа час мы павінны даць зразумець, вельмі спакойна, не ў зневажальнай манеры, што калі ён з гэтым не згодны, калі ён збіраецца ісці далей і пагражаць Украіне, наступствы непазбежныя. Калі расейцы не адступяцца ад Крыму, я гарантую, што большасць украінцаў, якія не адчуваюць антырасейскіх настрояў, зменяць пункт гледжання.

- Якія спосабы ціску ёсць у ЗША і Еўропы?

- Ці могуць быць прыпыненыя эканамічныя дамоўленасці. Рахункі расейцаў за мяжой могуць быць замарожаныя. Існуе шмат падобных спосабаў даць расейцам зразумець, што такія дзеянні ў геаграфічным цэнтры Еўропы, могуць абярнуцца для іх рэальнымі матэрыяльнымі стратамі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках