26 красавiка 2024, Пятніца, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзяніна Расеі будуць судзіць за ўвоз наркотыкаў у Беларусь

10
Грамадзяніна Расеі будуць судзіць за ўвоз наркотыкаў у Беларусь

Пракуратура Берасцейскай вобласці накіравала для разгляду ў суд крымінальную справу ў дачыненні да жыхара Санкт-Пецярбурга.

Ён абвінавачваецца ў кантрабандзе наркатычных сродкаў і іх незаконным абароце з мэтай збыту ў буйным памеры, паведамляе БелаПАН.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Берасцейскай вобласці ў наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Эдуард Прылуцкі, 5 снежня 2013 года 46-гадовы расеец спрабаваў завезці ў Беларусь праз пункт пропуску «Варшаўскі мост» 87 кг 281,34 г гашышу. Спрасаваны ў брыкеты гашыш быў схаваны ў спецыяльна абсталяваных тайніках у аўтамабілі «Фольксваген-Пасат».

Кіраваннем КДБ Берасцейскай вобласці, якім праводзілася расследаванне гэтай крымінальнай справы, дзеянні жыхара Санкт-Пецярбурга кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 228 і ч. 3 арт. 328 КК.

Меру пакарання абвінавачанаму вызначыць суд Маскоўскага раёна Берасця.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках