26 красавiка 2024, Пятніца, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захопнікамі абладміністрацыі Данецка камандуе расеец з-пад Растова

21
Захопнікамі абладміністрацыі Данецка камандуе расеец з-пад Растова

Будынак кантралююць 500 баевікоў.

Пра гэта, як напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік украінскага Цэнтра ваенных даследаванняў Дзмітрый Тымчук, паведамляюць эмісары «Інфармацыйнага Супраціву».

«Будынак Данецкай дзяржаўнай адміністрацыі ўтрымліваюць каля 500 баевікоў, палова з якіх узброеная стралковай зброяй. У начны час да аховы будынка далучаюцца неабыякавыя мясцовыя жыхары.

На 4 паверсе захопнікі арганізавалі прэс-цэнтр. На 8-м паверсе АДА размясціўся штаб «Апора», на 11 - сепаратысцкай арганізацыі «Данецкая рэспубліка».

Абаронай АДА кіруюць 5 «камандзіраў», адзін з якіх наўпрост заяўляе, што з'яўляецца расейскім вайскоўцам з Растоўскай вобласці.

Ва ўнутраным двары адміністрацыі баевікі праводзяць навучанне і трэніроўку 100-120 маладых людзей узросту 16-18 гадоў», - напісаў Дзмітрый Тымчук.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

Фота: 62.ua

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках