26 красавiка 2024, Пятніца, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыю ў Харкаве штурмавалі пад лукашэнкаўскімі сцягамі

39

Беларускі журналіст апублікаваў доказы магчымага ўдзелу грамадзян нашай краіны ў беспарадках на ўсходзе Украіны.

На фота карэспандэнта выдання «Новы час», зробленых у Харкаве напярэдадні штурму будынка абласной адміністрацыі, бачны лукашэнкаўскі чырвона-зялёны сцяг. Ім размахваюць удзельнікі мітынгу сепаратыстаў.

Фота: novychas.info

Некалькі дзён таму стала вядома, што баевікі, якія захапілі будынкі ў Данецку, таксама ішлі на штурм пад афіцыйнымі сцягамі Беларусі. Чырвона-зялёныя палотнішчы пазней усталявалі і на барыкадах, якімі сепаратысты атачылі абласную адміністрацыю.

Карыстальнікі сацсетак падкрэсліваюць, што гэта не сцягі БССР, а афіцыйная сімволіка, зацверджаная ў Беларусі пасля рэферэндуму 1995 года. Пра магчымы ўдзеле грамадзян нашай краіны ў прарасейскіх акцыях і беспарадках на ўсходзе Украіны сайт charter97.org ужо пісаў раней.

На сённяшні дзень адміністрацыя Харкаўскай вобласці, нягледзячы на некалькі спробаў захопу, знаходзіцца ў руках мясцовых уладаў.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках