26 красавiка 2024, Пятніца, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узброеныя тэрарысты захапілі Данецкі гарсавет

5
Узброеныя тэрарысты захапілі Данецкі гарсавет

У будынак Данецкага гарадскога савета ўвайшлі ўзброеныя баевікі.

Пра гэта мясцовым СМІ паведаміў супрацоўнік гарадскога савета, перадае ТСН.

"Увайшлі ўзброеныя людзі ў масках. Яны знаходзяцца на першым паверсе, на лесвічных пралётах, аднак заяўляюць, што не ўяўляюць пагрозы для супрацоўнікаў будынка, і прапануюць усім заставацца на працоўных месцах. Цяпер з імі вядуцца перамовы для таго, каб высветліць іх патрабаванні і вырашыць сітуацыю", - распавёў ён.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі горад Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

Фота: 62.ua

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках