26 красавiка 2024, Пятніца, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафесар Бранскага ўніверсітэта пазбег шарыяцкага суда ў Іраку

2
Прафесар Бранскага ўніверсітэта пазбег шарыяцкага суда ў Іраку

Арыштаваны ў Іраку выкладчык Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які абвінавачваўся ў спробе вывазу культурных каштоўнасцяў, вызвалены.

Пра гэта РІА Новости паведаміў сябра Савета Федэрацыі ад Бранскай вобласці Міхаіл Марчанка.

З ягоных слоў, Міністэрства замежных спраў, а таксама амбасада Расеі ў Багдадзе распачалі ўсе неабходныя крокі для вызвалення расейца.

Напачатку красавіка Аляксандр Гарбачоў прыбыў з Егіпта ў Ірак у якасці турыста. Перад ад'ездам на вуліцы горада Басра мужчына знайшоў і забраў на памяць некалькі камянёў і гліняных чарапкоў. Аднак памежнікі затрымалі яго на мытні і прад'явілі абвінавачванне ў спробе вывазу культурных каштоўнасцяў. Знаходкі былі накіраваны на экспертызу. Калі б падазрэнні іракскіх улад пацвердзіліся, Гарбачову магло пагражаць пажыццёвае зняволенне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках