26 красавiка 2024, Пятніца, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама папярэдзіў Пуціна

6
Абама папярэдзіў Пуціна

Расея будзе адчуваць наступствы пасля любой спробы дэстабілізаваць сітуацыю на Украіне.

Пра гэта Барак Абама заявіў у эфіры тэлеканала CBS, перадае Газета.Ru.

Паводле яго слоў, «абсалютна відавочна», што Расея парушыла суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны шляхам далучэння Крыма, і яны працягваюць рабіць гэта, аказваючы падтрымку прыхільнікам федэралізацыі на ўсходзе Украіны.

«Кожны раз, калі Расея зробіць крокі па дэстабілізацыі сітуацыі на Украіне і парушэнні яе суверэнітэту, то яна сутыкнецца з наступствамі», - сказаў Абама.

Прэзідэнт ЗША падкрэсліў гатоўнасць вырашэння дадзенай сітуацыі дыпламатычным шляхам.

«Расея не зацікаўленая ў ваеннай канфрантацыі з намі, і мы не маем патрэбу ў вайне. Мы робім усё магчымае, каб такія краіны, як Украіна, мелі спакойныя стасункі са сваімі геаграфічнымі суседзямі», - адзначыў Абама.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках