26 красавiка 2024, Пятніца, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Данетчыне сілавікі затрымліваюць расейскіх дыверсантаў

23

СІЗА ўжо перапоўненыя затрыманымі экстрэмістамі і дыверсантамі.

Антытэрарыстычная аперацыя ў Данецкай вобласці пачынае даваць вынікі, нягледзячы на ўсе праблемы, якія ўзнікаюць, перадае ТСН.

Пра такія аператыўныя дадзеныя суполцы "Інфармацыйны супраціў" паведаміў яе каардынатар Дзмітрый Тымчук. З-за немагчымасці праводзіць шырокамаштабныя дзеянні ва ўмовах вялікай верагоднасці ахвяраў сярод мясцовага насельніцтва, сілавікі масава здзяйсняюць "кропкавыя" аперацыі, напісаў Тымчук на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" ў чацвер, 17 красавіка.

"На ўсёй тэрыторыі рэгіёну праводзіцца затрыманне прадстаўнікоў экстрэмісцкіх груп, а таксама дыверсантаў, якія прыбылі з тэрыторыі Расеі. Зараз пачынае ўзнікаць праблема са свабоднымі месцамі ў СІЗА ў населеных пунктах, куды звозяць затрыманых экстрэмістаў і дыверсантаў", - паведамляе Тымчук. Таксама, паводле яго слоў, кіраўніцтва сілавікоў лічыць вельмі важным той факт, што ў Марыупалі была адбітая атака экстрэмістаў на вайсковую частку.

Бо Марыупаль закліканы гуляць важную ролю ў стварэнні "тэрарыстычнага калідора" для пранікнення расейскіх дыверсійных груп на тэрыторыю Украіны, адзначыў Тымчук.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках