26 красавiка 2024, Пятніца, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ургант: Лукашэнка лёг на захаванне ў радзільню (Відэа)

18

Папулярны тэлевядучы распавёў пра ўдзел Лукашэнкі ў нядаўнім суботніку.

У праграме «Вячэрні Ургант» на Первом российском канале ён сказаў:

«Ёсць навіна пра суботнік, якая прыйшла да нас з Беларусі: Лукашэнка папрацаваў на будаўніцтве радзільні. Каб прыехаць на суботнік, ён сам сеў за руль аўтамабіля для таго, каб, па яго словах, яшчэ і ацаніць якасць дарог. Мала хто ведае, у навінах пра гэта не гаворыцца, што далей Лукашэнка сам разабраў аўтамабіль, сабраў яго зноўку, каб ацаніць якасць МАЗа. Потым ён паехаў у радзільню, пабудаваў яе і сам жа там лёг на захаванне, каб зразумець якасць працы лекараў і персаналу. У дадзены момант, літаральна на днях, ён збіраецца праверыць працу акушэркі або, як кажуць у Беларусі, спавівальнай бабкі».

Нагадаем, падчас суботніка дыктатар «працаваў» на будаўніцтве новага акушэрска-гінекалагічнага корпуса 5-й гарадской клінічнай бальніцы.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках