У Славянску сепаратысты захапілі мясцовую тэлевышку
3- 17.04.2014, 16:39
- 11,671
Баевікі выключылі ўкраінскае ТБ.
Як паведамляе журналіст "Новости Донбасса", дадзены радыётэлевізійны перадаючы цэнтр ажыццяўляе раздачу тэлесігналу на Славянск, Краматорск, Горлаўку і Макееўку.
Замест украінскіх тэлеканалаў сепаратысты распарадзіліся пачаць трансляцыю расейскіх тэлеканалаў.
Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.
У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.
15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.
17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.
Фота: AP