26 красавiка 2024, Пятніца, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зону пошукаў зніклага «Боінга» скарацілі да «крытычнай адзнакі»

5
Зону пошукаў зніклага «Боінга» скарацілі да «крытычнай адзнакі»

Зона пошукаў зніклага самалёта авіякампаніі Malaysian Airlines скарацілася.

У бліжэйшыя два дні яна дасягне «крытычнай адзнакі», паведаміў міністр транспарту Малайзіі Хішамуддзін Хусейн. З ягоных слоў, глыбакаводны аўтаматычны апарат «Блюфін-21» скончыць абследаванне зоны на працягу наступнага тыдня, паведамляе BBC.

На сённяшні дзень «Блюфін» не зарэгістраваў ніякіх слядоў самалёта паводле вынікаў шасці апусканняў.

Субмарына была адпраўлена на пошук абломкаў зніклага «Боінга» ў паўднёвай частцы Індыйскага акіяна пасля таго, як у гэтым раёне былі зафіксаваныя сігналы, падобныя на сігналы «чорнай скрыні».

Рэйс MH370 авіякампаніі Malaysian Airlines, які выконваў палёт з Куала-Лумпуры ў Пекін, знік з экранаў радараў над Паўднёва-Кітайскім морам, у паветранай прасторы В'етнама. На яго борце было 239 чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках