22 траўня 2024, Серада, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алігарх Каламойскі выплаціў прэмію адбіўшым атаку вайскоўцам

11
Алігарх Каламойскі выплаціў прэмію адбіўшым атаку вайскоўцам

Асабоваму складу вайсковай часткі ў Марыупалі перадалі паўмільёна грыўняў за адбітую атаку дыверсантаў.

Пра гэта написалнапісаў намеснік старшыні Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Барыс Філатаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Дакладваю. Паўмільёна грыўняў толькі што ўручаныя слаўным Марыупальскія вайскоўцам. Сачыце за навінамі. Мы гатовыя і далей падтрымліваць нашых жаўнераў. Тых, хто верны прысязе і абавязку. Не словам, а справай. Дняпро з вамі», - напісаў Філатаў.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГРУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое з тых, хто нападаў, былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках