26 красавiка 2024, Пятніца, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: Лукашэнка - галоўны вораг незалежнасці Беларусі

9
Зміцер Дашкевіч: Лукашэнка - галоўны вораг незалежнасці Беларусі

Крэмль пасадзіў беларускага дыктатара на вельмі кароткі ланцуг.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў сустаршыня «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч.

«На вялікі жаль, пагроза незалежнасці Беларусі ёсць. У першую чаргу яна заключаецца ў тым, што Лукашэнка, знаходзіцца на вельмі кароткім ланцугу ў Крамля. І гэта пацвярджаюць заявы аб падтрымцы анэксіі Крыма і прысутнасць расейскіх войскаў у Беларусі. Таму на сённяшні дзень абсалютна рэальна, што пры жаданні і змове Лукашэнкі з Крамлём Беларусь, як Крым, будзе анэксаваная літаральна за пару дзён», - перакананы ён.

Былы палітвязень лічыць, што супрацьпаставіць гэтаму можна сваю грамадзянскую і нацыянальную пазіцыю.

«Асабіста я заклікаю кожнага беларуса размаўляць па-беларуску. Пачаць можна з некалькіх слоў у дзень. Бо на сённяшні дзень ваеннага супраціву мы аказаць не можам. Таму для абароны незалежнасці нам не застаецца нічога, акрамя аб'яднання на нацыянальна-духоўным падмурку», - падкрэсліў Зміцер Дашкевіч.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках