СМІ: Расейскія спэцслужбы вярбуюць інфарматараў у Нямеччыне
12- 20.04.2014, 10:16
- 14,538
Нямецкая контрвыведка падазрае ў шпіянажы траціну персаналу расейскай амбасады.
Расейскія спецслужбы ў вялікім аб'ёме вярбуюць у Нямеччыне інфарматараў у сферы палітыкі і эканомікі. Пра гэта паведаміла ў нядзелю, 20 красавіка, нямецкая газета Welt am Sonntag са спасылкай на звесткі, атрыманыя ў Федэральным міністэрстве аховы канстытуцыі ФРГ, паведамляе Нямецкая хваля.
Як піша выданне, мэтай сакрэтных агентаў з Расеі з'яўляецца збор інфармацыі ў галіне ўзбраенняў, замежнай і эканамічнай палітыкі Нямеччыны.
Для гэтага яны наладжваюць кантакт з памочнікамі дэпутатаў бундэстага, супрацоўнікамі нямецкіх фондаў і міністэрстваў.
Са слоў кіраўніка Федэральнага міністэрства аховы канстытуцыі ФРГ Ханса-Георга Масена (Hans-Georg Maaßen), «мабыць, ні для якіх іншых спецслужбаў выведная дзейнасць у Нямеччыне не з’яўляецца такойважнай, як для расейскіх».
Супрацоўнік міністэрства Буркхард Эфэн (Burkhard Even) адзначыў, што агенты з Расеі «вельмі дакладна аналізуюць, хто менавіта мог бы быць для іх цікавым», а затым мэтанакіравана наладжваюць патрэбныя знаёмствы. Паводле ацэнак нямецкай контрвыведкі, блізу траціны персаналу амбасады Расеі ў Берліне так ці інакш звязаныя са спецслужбамі.
Фота: Расейскае пасольства ў Берліне