26 красавiка 2024, Пятніца, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маршрут аўтобуса №100 зменяць праз закрыццё вакзала «Маскоўскі»

10
Маршрут аўтобуса №100 зменяць праз закрыццё вакзала «Маскоўскі»

У сувязі з закрыццём Маскоўскага аўтавакзала з 1 траўня змяняецца маршрут сталічнага аўтобуса №100.

Пра гэта паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс», піша БелаПАН.

З 1 траўня аўтобус будзе ісці ад праспекта Незалежнасці вуліцамі Валгаградскай, Кедышкі, Славінскага да дыспетчарскай станцыі (ДС) «Славінскага» ў абодвух накірунках. Для забеспячэння бяспекі руху на маршруце не будзе прыпыначнага пункта «Міхалова» пры руху ў бок ДС «Славінскага».

Зменяцца таксама маршруты аўтобусаў №34, 95 і 95Д з рухам ад вул. Валгаградскай вуліцай Кедышкі, Сядых да ДС «Каліноўскага» ў абодвух накірунках.

Аўтобус №34 будзе рухацца маршрутам ДС «Каліноўскага» - Ліпкі; №95 - ДС «Каліноўскага» - Сцяпянка.

Аўтобусу №95Д будзе прысвоены №165, ён будзе ісці ад ДС «Каліноўскага» да Геалагічнага завулка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках