4 траўня 2024, Субота, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама спісвае Пуціна з рахункаў

58
Абама спісвае Пуціна з рахункаў

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША накіруе ўсе намаганні на ізаляцыю Расеі.

Барак Абама страціў надзею на супрацоўніцтва з расейскім прэзідэнтам і спісвае яго з рахункаў і мае намер у астатнія два з паловай гады свайго знаходжання ва ўладзе заняцца іншымі праблемамі, для якіх яшчэ магчыма знайсці рашэнне, піша The New York Times.

Расею чакае ізаляцыя, якая нагадвае аб халоднай вайне. Паводле інфармацыі газеты, Абама прыйшоў да высновы, што, нават калі будзе знойдзена выйсце адносна сітуацыі ва Украіне, «у яго ўжо ніколі не будзе канструктыўных стасункаў з Уладзімірам Пуціным». Таму прэзідэнт ЗША наважыў выдаткаваць час, што застаўся да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў, на спробы захаваць тое невялікае супрацоўніцтва, якое яшчэ можна выратаваць, і засяродзіцца больш на іншых праблемах міжнародных адносін, паведамляе «Інтэрфакс».

У артыкуле прыводзяцца словы экс-прадстаўніка ЗША ў NАТO Іва Даалдэра: «Калі вы проста стаіце з упэўненым выглядам і паступова паднімаеце кошт для Расеі, гэта не развяжа крымскай праблемы і, магчыма, праблемы на ўсходзе Украіны. Аднак гэта можа развязаць праблему з Расеяй». Амерыканскае выданне сцвярджае, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў будучыні мае намер сфакусавацца на спробах ізаляваць Расею шляхам адсячэння яе эканамічных і палітычных сувязяў з навакольным светам. Адным з пацверджанняў гэтай стратэгіі будзе хуткае прызначэнне новага амбасадара ЗША ў Маскве - гэта Джон Тэфт, кар'ерны дыпламат, які раней быў амбасадарам ЗША ва Украіне, Грузіі і Літве.

У адміністрацыі рыхтуецца новы спіс высокапастаўленых асоб РФ, у дачыненні да якіх будуць абвешчаныя санкцыі ў выпадку зрыву жэнеўскіх дамоўленасцей адносна Украіны. Пры гэтым NYT сцвярджае, што Абама мяркуе пакуль не ўжываць санкцыі ў дачыненні да сектараў расейскай эканомікі, хоць шэраг дарадцаў рэкамендаваў звярнуцца да такой меры. Сенатар-рэспубліканец Боб Коркер, які раней заклікаў ЗША дапамагчы арміі Украіны «смяротным узбраеннем», а не толькі фінансава і гуманітарна, мяркуе, што стратэгія рэагавання на крокі Масквы заўсёды «на дзень позніцца». Аднак большасць у адміністрацыі прэзідэнта мяркуюць, што Пуцін прыпыніцца, каб зразумець, наколькі Расеі пашкодзілі ўжо абвешчаныя санкцыі, якія прывялі да адтоку заходніх капіталаў з краіны.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках