26 красавiка 2024, Пятніца, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З захопленай гарадской рады Енакіева выгналі ўсіх баевікоў

10

Усе сепаратысты, якія на працягу тыдня блакавалі адміністратыўны будынак, пакінулі яго і зніклі ў невядомым кірунку.

Пра гэта паведамляе мясцовае выданне «30 дзён».

Паводле інфармацыі выдання, у Енакіеве з самай раніцы над будынкам мясцовага выканкама паднятыя сцягі Украіны і Данецкай вобласці. Яшчэ ўчора на флагштоку выканкама віселі сцягі «Данецкай народнай рэспублікі», сёння іх месца заняў сцяг Украіны.

У самім будынку выканкама нікога няма. Перад уваходам у дзяржустанову туды-сюды ходзіць толькі адзін мужчына, які размаўляе па тэлефоне і не разумее, што адбылося.

«Я тэлефанаваў Сашу Грэку - у яго тэлефон адключаны. Потым я тэлефанаваў Жэню - ён сказаў, што разбярэцца. Я ўвогуле не разумею, што адбылося? Нейкая дыверсія. Не разумею, дзе ўсе нашы», - кажа чалавек, які быў разам з сепаратыстамі.

Таксама перад выканкамам стаіць пусты аўтамабіль патрульна-паставой службы. Побач з уваходам у выканкам знаходзіцца бочка са смеццем, за будынкам - кінутыя барыкады з шын і дровы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках