Сепаратыстам з Крыма везлі мачэтэ і бронекамізэлькі
- 20.04.2014, 16:16
- 8,908
На мяжы з Крымам супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы канфіскавалі пасылкі з бронекамізэлькамі і мачэтэ.
Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
«У пунктах кантролю на краі адміністрацыйнай мяжы паміж Херсонскай вобласцю і АР Крым пачасціліся спробы перапраўкі забароненых прадметаў з дапамогай фірмы-паштовага перавозчыка. Так, 19 красавіка, напярэдадні Вялікадня, у пункце кантролю «Каланчак» падчас праверкі грузавіка з пасылкамі памежнікі сумесна з супрацоўнікамі СБУ выявілі забароненыя да правозу дзве бронекамізэлькі і чатыры шаломы», - гаворыцца ў паведамленні.
Падчас больш дэталёвага агляду грузу было выяўлена 8 авіяцыйных выратавальных камплектаў, у камплект якіх уваходзіць мачэтэ (лязо 30-40 см).
Цяпер аўтамабіль і выяўленыя прадметы перададзены аператыўна-следчай групе МУС.