У Харкаве затрымалі чарговага шпіёна
- 20.04.2014, 21:49
- 9,058
У Харкаве паводле падазрэння ў шпіянажы затрыманы мужчына.
Ён пад выглядам бяздомнага сноўдаўся каля Харкаўскага ўніверсітэта Паветраных Сіл ім. Івана Кажадуба. Пры гэтым ён увесь час даставаў нейкі сшытак і рабіў нататкі, паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны.
Як адзначылі ў ведамстве, дзеянні мужчыны здаліся падазронымі асабістаму складу патруля, які кругласутачна нясе службу па перыметры навучальнай установы. У час размовы з вайскоўцамі ён стаў нервавацца і ўжываць тэрміны, не ўласцівыя звычайнаму бяздомнаму. Таму прыйшлося перадаць яго ў рукі праваахоўных органаў.
«Падчас ператрусу невядомага ў яго знайшлі паперы, на якіх былі нанесеныя аб'екты інфраструктуры вайскова-навучальнай установы. У гэты час з чалавекам працуюць афіцэры вайсковай контрразведкі, а асабісты склад патруля ўжо заахвочаны пастановай камандавання відавой ВНУ», - гаворыцца ў паведамленні.