30 красавiка 2024, aўторак, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі завод Ford спыняе працу

7

Прадпрыемства плануе перайсці на адназменны рэжым працы і скараціць каля 700 рабочых.

Завод Ford Sollers (сумеснае прадпрыемства кампаній Ford Motor Company і ААТ Солерс) ва Усевалажскім раёне Ленінградскай вобласці спыніў вытворчасць на перыяд з 21 красавіка па 8 чэрвеня. Пра гэта паведаміў прадстаўнік кампаніі.

Рабочым завода Ford у Ленвобласці, згодным са звальненнем, выплацяць пяціразовыя аклады.

Прадпрыемства плануе перайсці на адназменны рэжым працы і скараціць каля 700 рабочых. Кіраўніцтва адзначае, што завод працягне падрыхтоўку да старту вытворчасці ў 2015 годзе абноўленых мадэляў Ford Focus Ford Mondeo. Прагнозны аб'ём вытворчасці на бягучы год СП не раскрывае, піша ІТАР-ТАСС.

Раней вытворчасць была прыпыненая на тыдзень - з 7 па 15 красавіка.

Аб'ём выпуску прадукцыі на заводзе Ford Sollers Елабуга ў Татарстане таксама будзе скарэктаваны "ў адпаведнасці з рынкавым попытам" (кампанія не называе разлічваныя аб'ёмы вытворчасці), аднак, паводле раней заяўленых планаў, запусціць у вытворчасць новую мадэль камерцыйнага аўтамабіля Ford Transit.

Адпаведныя меры прымаюцца ў сувязі з сур'ёзнымі зменамі эканамічнай сітуацыі ў Расеі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра дэвальвацыю рубля, запаволенне спажывецкай актыўнасці на рынку новых аўтамабіляў.

Завод Форд-Усевалажск быў адкрыты на тэрыторыі Ленінградскай вобласці ў 2002 годзе і стаў першым замежным аўтамабільным прадпрыемствам у Расеі, які цалкам належыць сусветнаму аўтамабільнаму канцэрну. Завод спецыялізуецца на выпуску аўтамабіляў мадэляў Focus і Mondeo. Усяго на прадпрыемстве кампаніі ва Усевалажску працуе каля 2 тыс. чалавек.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках